Па візы на «Басовішча» можна зьвярнуцца да 11 ліпеня

Нарэшце зьявілася інфармацыя пра візавую падтрымку для наведнікаў «Басовішча», але насуперак ранейшым анонсам арганізатараў фэсту, на візы даецца толькі зьніжка — яны ня будуць бясплатнымі. Афармленьнем візаў будуць займацца упаўнаважаныя турыстычныя агенцыі, якія прапануюць таксама аўтобусны тур на фэстываль.

Аўтобусны тур на «Басовішча-2011»

Кошт паездкі — 80 эўра + 80 тысяч беларускіх рублёў

У кошт уваходзіць:

  • Аднаразовая шэнгенская віза са зьніжкай для гасьцёй «Басовішча» — кошт 30 эўра
  • Аўтобусны тур па маршруце Менск — Гарадок-Беласток — Менск. Выезд зь Менску 22 ліпеня раніцай, ад'езд з «Басовішча» — раніцай 24 ліпеня, вяртаньне ў Менск — раніцай 25 ліпеня (да 8.00)
  • Мэдыцынская страхоўка
  • Паслугі турыстычнага агенцтва па арганізацыі аўтобуснага тура па арганізацыі паездкі і афармленьні дакумэнтаў для атрыманьня шэнгенскай візы.

Дадаткова аплочваецца:

  • Абанэмент у намётавае мястэчка — 20 злотых/асоба (прыблізна 6 даляраў).

Візы для тых, хто едзе самастойна 

Для тых, хто зьбіраецца дабірацца на Басовішча самастойна кошт візы — 30 эўра (консульскі збор) + 80 000 рублёў (паслугі турыстычнага агенцтва па афармленні дакументаў для атрымання шэнгенскай візы) + страхоўка (прыблізна 5 эўра).

Для ўладальнікаў шэнгенскіх і польскіх нацыянальных візаў прапануюцца паслугі па арганізацыі аўтобуснага тура — кошт паездкі 50 эўра.

Дакуманты будуць прымацца да 11 ліпеня.

За падрабязнай інфармацыяй, калі ласка, звяртайцеся ва ўпаўнаважаныя турыстычныя агенцтвы:

«Дэльфін Груп» — г. Мінск, вул. Кульман, 2-407
(Панядзелак — Пятніца: 9.00-18.00, абед 12.00-13.00)
Тэл.: +375-17-292-64-13, +375-29-7089518, +375-44-710-43-68, e-mail: office@travelexpert.by

«Гісторыя-Тур» — г. Мінск, зав. Праязны, 3-1
(Панядзелак — Пятніца: 9.00-18.00, абед 12.00-13.00)
Тэл.: +375 29 677 00 46, +375 29 572 18 12, +375 17 200 04 68.

11:43, 07/07/2011 | Басовішча |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0592 seconds.