За беларускую адукацыю можна будзе плаціць валютай
Цяпер за адукацыю ў Беларусі магчыма прыйдзецца плаціць валютай. Верагодна, толькі замежнікам, але па курсе нацыянальнага банку. Адпаведны пункт утрымлівае плян ратаваньня беларускай эканомікі, абвешчаны ўрадам на мінулым тыдні.
Раней сакрэтны, «Плян дзеяньняў Ураду Беларусі па забесьпячэньню збалянсаванага разьвіцьця эканомікі» прапануе павялічыць выкарыстаньне даляру ва ўнутраных разьліках. Сярод іншага ўрад зьбіраецца дазволіць плаціць за адукацыйныя паслугі валютай.
У пляне гаворыцца, што ўрад разгледзіць пытаньне аб «часовым пашырэньні сфэры выкарыстаньня замежнай валюты пры разьліках зь фізычнымі асобамі на тэрыторыі Беларусі». Ужо цяпер замежнікі мусяць плаціць на некаторых запраўках у валюце: за турыстычныя паслугі і сплочваць падаткі, набываць новыя машыны можна ня толькі за рублі. Паводле пляну, такі ж лёс чакае і сфэру адукацыйных паслугаў. Пытаньне мусіць быць вырашанае да 15 чэрвеня.
Як кажа Сяргей,