«Dzievacki i Kosmas» — Akute выклалі ў сеціва свой першы альбом

Доўгачаканы альбом магілёўцаў Akute сёньня прэзэнтаваны сьвету. 11 трэкаў у вольным доступе зьявіліся 1 чэрвеня на сайце гурта.


Akute на фэстывалі Be2gether

Пераможцы фэстывалю «Басовішча-2010» і адзін з самых пэрспэктыўных маладых гуртоў Беларусі сёньня прапанавалі свой альбом задарма на akutemusic.net. Аднак сэрвэр гурта спачатку не справіўся з попытам ад прыхільнікаў пэўны час не працаваў.

Дэбютны альбом Akute можна ўзяць з сайту Ultra-music, які пасьпеў спампаваць яго ў магілёўцаў: http://files.ultra-music.com/mp3/akute.zip

Трэк-ліст:

  • «Адшукай»
  • «Прамяні pt.2 (Sviaci)»
  • «Машына»
  • «Шчасьце»
  • «Павольна»
  • «Непазьбежна»
  • «Прамяні pt.1»
  • «Ctrl»
  • «Цішыня»
  • «Агонь»
  • «Адзіноцтва»

Альбо быў запісаны на студыі «арзамас16», гукарэжысэр Дзяніс МаненакСтаніслаў Мытнік — гітара, вакал. Раман Жыгараў — бас гітара, дадатковы спеў. Павал Емельянаў — бубны.

Бліжэйшы выступ Akute ў Менску заплянаваны на 10 чэрвеня ў клюбе «Графіці». Сэт гурта таксама анансаваны на сёлетнім фэстывалі «Басовішча».

vojur 14:50, 01/06/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0844 seconds.