Сацыяльныя сеткі ня могуць павялічыць колькасьць сяброў, бо яна абмежаваная памерамі мозгу

Вялікае дасьледаваньне сацыяльных сувязяў, якое цягнулася паўгады і ахапіла каля 1.7 мільёнаў карыстальнікаў twitter будзе апублікаванае ў хуткім часе. Але ўжо вядомыя некаторыя яго галоўныя высновы. Нягледзячы на бязьмежныя магчымасьці камунікацыяў, што дае Інтэрнэт, людзі ўсё яшчэ не далёка сышлі ад прыматаў і ад сваіх самых далёкіх продкаў. Колькасьць нашых стабільных сацыяльных кантактаў складае каля 150 чалавек.

У пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя антраполяг Робін Данбар прапанаваў гіпотэзу, паводле якой колькасьць сацыяльных сувязяў у прыматаў наўпрост зьвязаная з памерамі мозгу. Пасьля вывучэньня стасункаў розных малпаў і іх жыцьця ў групах навуковец зрабіў выснову, што максімум сяброў у Homo sapiens складае 100-230 чалавек. Пазьней лічба 150 атрымала назву лік Данбара.

З шалёным разьвіцьцём сацыяльных сетак зьявіліся меркаваньні, што «лік Данбара» губляе актуальнасьць. Каб праверыць тэорыю Данбара, аўтары новага дасьледаваньня прааналізавалі актыўнасьць карыстальнікаў Twitter.

Навукоўцы выкарыстоўвалі некалькі крытэраў сяброўскіх сувязяў. Па-першае, сувязь лічылася ўстойлівай, калі адбываўся абмен некалькімі рэплікамі; па-другое, яна мусіла адбывацца рэгулярна.

Вынікі дасьледаваньня даказалі актуальнасьць тэорыі Данбара — людзі ў Twitter камунікуюць у сярэднім з 100-200 кантактамі.

Дарэчы, сярэдняя колькасьць сяброў у Facebook у карыстальнікаў па ўсім сьвеце — 130 чалавек. А сярэдні памер першых пасяленьняў людзей у каменным стагодзьдзі складаў каля 200 чалавек.

vojur 18:36, 31/05/2011 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0587 seconds.