Менскія Dead Queens выпусьцілі дэбютны EP (mp3)

30 траўня менскі гараж-рок гурт Dead Queens выпусьціў дэбютны EP, у які ўвайшлі 6 трэкаў.

«З тых часоў як мы напісалі гэтыя песьні, прайшло ўжо нямала часу, і мы моцна радыя, што нарэшце можам прадставіць іх публіцы. Запіс праходзіў на мясцовай студыі „Селлах“ і часткова наўпрост на нашай рэпэтыцыйнай базе. Зьвядзеньне і майстарынг рабіў Жэня Кід, бубнач гурта Yellow Brick Road. Мы ўклалі ў гэты запіс усе свае сілы і энэргію, і вынік, як нам здаецца, апраўдаў усе намаганьні. Атрымалася менавіта тое, што нам хацелася: агрэсіўныя барабанныя рытмы, гаражны гук гітары і зьлёгку гістэрычны вакал. Зрэшты, гэта толькі пачатак. У бліжэйшых плянах у нас запіс новых песень, некаторыя зь якіх можна ўжо цяпер пачуць на канцэртах, здымкі кліпа і восеньскі міні-тур па гарадах Расіі і Прыбалтыкі».

Усе трэкі можна спампаваць бясплатна з афіцыйнага сайта гурта www. deadqueens.net ці паслухаць онлайн на старонцы гурта vkontakte.

«Пазьней мы надрукуем невялікую колькасьць дыскаў, для тых, хто яшчэ застаўся верны гэтаму носьбіту».

Прэзэнтацыя EP пройдзе 5 чэрвеня ў бары Doodah King.

10:00, 31/05/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0684 seconds.