Сацыяльныя сеткі ўзарвалі кадры зь Нямігі, на якіх жанчыны абараняюць ад міліцыі студэнта

Сёньня па абедзе спачатку twitter, а потым і facebook з vkontakte літаральна ўзарваліся ад колькасьць перапостаў фотаздымкаў і відэа з падзеяў на Нямізе. Як пішуць шматлікія відавочцы, у аўтобусе кантралёр выявіў безьбілетнікаў і спрабаваў іх вывесьці, аднак за маладых «зайцоў» заступіўся выпадковы хлопец студэнцкага ўзросту. Хлопца вывелі з аўтобуса, дзе міліцыянты пачалі яго зьбіваць на вачох шматлікіх мінакоў. Відавочцы пішуць, што затрыманага білі па галаве да крыві. Мінакі (пераважна жанчыны) абступілі міліцыянтаў і пачалі абараняць іх ахвяру.

Амаль імгенна ў Twitter зьявіліся паведамленьні ад відавочцаў зь Нямігі. Фатограф Антон Матолька зьмясьціў у twitpic два фотаздымкі, а празь некалькі хвілінаў на YouTube зьявілася і першае відэа зь месца падзеяў.

Першая частка:

Другая частка:

vojur 15:28, 25/05/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1299 seconds.