На навучаньне за мяжой валюту прададуць без чаргі

Паводле прадстаўніка Нацыянальнага банку, тыя, каму трэба плаціць за замежную адукацыю, лячыцца альбо тэрмінова ехаць на пахаваньне за мяжу, змогуць атрымаць валюту без перашкодаў.


Студэнтам дазволяць мяняць беларускія рублі на валюту ў спэцчэргах

«Нацбанк сваім лістом дазволіў Беларусбанку, які мае абменныя пункты на пагранпераходах, не прадаваць наяўную ў іх валюту, — распавёў „Комсомольской правде“ начальнік ўпраўленьня інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў. — Валюта, якая ў іх назапашваецца, будзе накіроўвацца на сацыяльныя мэты, а менавіта: яе будуць набываць людзі, якім трэба лячэньне за мяжой, людзі, у якіх захварэлі ці памерлі блізкія сваякі за мяжой, тыя асобы, каму трэба плаціць за навучаньне за мяжой».

Паводле існых правілаў, усе здадзеныя ў абменьнікі даляры і эўры банкіры абавязаныя адразу ж прадаваць насельніцтву. Гэта значыць, калі перад вамі чалавек здаў 100 даляраў, касір ня мае права не прадаць вам гэтыя грошы.

Аднак на мяжы, дзе круціцца вельмі шмат валюты праз збор мыты на аўтамабілі, гэта норма не працуе. Паводле Нацбанку, здадзеныя ў памежных абменьніках грошы будуць інкасіраваць, а потым разьмяркоўваць сярод тых, каму яны неабходныя.

Як распавялі ў ААТ «АСБ Беларусбанк», парадак разьмеркаваньня гэтых сродкаў будзе распрацаваны ў бліжэйшы час.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1181 seconds.