Новы рэйтынг беларускіх ВНУ

Навукоўцы зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэты правялі апытаньне абітурыентаў, цягам якога высьветлілася, што самае папулярнае ВНУ у тых, хто паступае сёлета, — БДУ. На другім месцы — БДЭУ, на трэцім — БНТУ. Найбольш папулярнымі спэцыяльнасьці аказаліся зьвязанымі з эканомікай.

БДУ назваў сябе самым папулярным ВНУ у абітурыентаў — гэтак выглядаюць вынікі няхітрага апытаньня, праведзенага ў сьценах Белдзяржунівэрсытэту сярод 3327 чалавек, што прыходзілі ва ўнівэрсытэт дзеля рэпэтыцыйнага тэставаньня. Сацыёлягі цікавіліся меркаваньнем маладых людзей аб найбольш папулярных на іх думку ВНУ краіны.

Гэтак БДУ назвалі найбольш папулярным на першым этапе тэставаньня (агулам іх тры, апошні яшчэ ня скончыўся) 57,4% апытаных, на другім этапе — 51,8%. Далей у сьпісе папулярных ідуць БДЭУ, БНТУ і БДМУ.

Рэйтынг беларускіх ВНУ паводле навукоўцаў БДУ

  1. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
  2. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт
  3. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
  4. Беларускі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт
  5. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
  6. Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт

Вынікі апытаньня апублікаваў «Інтэрфакс-Захад»

Паводле апытаньня, найбольш папулярнымі спэцыяльнасьцямі БДУ аказаліся зьвязанымі з эканомікай, а таксама з матэматыкай і інфарматыкай, якія нават папулярнейшыя за архітэктуру і спэцыяльнасьці факультэту міжнародных адносінаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0579 seconds.