S°unduk сустракае птушак шпакоўнямі

Фан-клюб гурта S°unduk абвесьціў конкурс на лепшы птушыны домік. «Сундукаўцы» сьвяткуюць 1 красавіка ня толькі дзень усіх жыцьцярадасных людзей, а й сьвята экалягічнага календара — час вяртаньня птушак з выраю.

Акцыя мае ня толькі экалягічны характар. Такім чынам музыкі і іх прыхільнікі хочуць падтрымаць выхаванцаў дзіцячага дому вёскі Станькава. 6 красавіка 20011 году з 12.00 да 14.30 у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага добрыя людзі праводзяць акцыю «Пасяліце ў дом радасьць». Каб падтрымаць ініцыятыву, «Сундук» абвяшчае конкурс «Самы ўтульны птушыны домік».

Шпакоўню можна зрабіць цалкам самаму альбо набыць «балванку» — гатовую шпакоўню, зробленую рукамі выхаванцаў дзіцячага дому. Да слова, гэта адзіная крыніца іх сьціплых прыбыткаў.

Тэрмін прадастаўленьня працаў (фота) — па 5 красавіка. Па пытаньнях набыцьця шпакоўняў зьвяртацца да Ганны (8–029 688 18 80).

11:00, 01/04/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0618 seconds.