У першую чаргу студэнтаў БДУ будуць разьмяркоўваць на дзяржпрадпрыемствы
Пры разьмеркаваньні выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў першую чаргу будуць задаволеныя заяўкі дзяржаўных арганізацый, заявіў рэктар унівэрсытэту Сяргей Абламейка. Таксама ён назваў лічбу студэнтаў, якія могуць разьлічваць на вольны дыплём.
Разьмяркоўваць студэнтаў БДУ будуць у незалежнасьці ад наяўнасьці
Паводле рэктара, цяпер на факультэтах ВНУ праходзяць папярэднія разьмеркаваньні. З 12 красавіка па 11 траўня адбудуцца пасяджэньні пэрсанальных камісій па разьмеркаваньні студэнтаў. Аб гэтым паведамляюць naviny.by.
«Цяпер да нас паступаюць заяўкі з розных міністэрстваў, ведамстваў, арганізацый, — паведаміў рэктар. — Заявак паступае шмат, ня менш, чым у мінулым годзе».
Паводле Абламейкі, пазьбягаюць прымусовага разьмеркаваньня меней за 5% выпускнікоў БДУ.
Болей за 3 тысячы выпускнікоў з 21 тысячы, што мусілі быць разьмеркаванымі ў мінулым годзе, здолелі гэтага пазьбегнуць.