У Менск едзе «Макулатура»

Упершыню ў Беларусі сацыяльна-быцьцёвы рэп ад маскоўскага гурта «Макулатура». 12 сакавіка ў бары «Йо-ма-Йо».

У студзені 2003 году першакурсьнікі кемераўскага філфаку, 17-гадовы Яўген Алёхін і Кантанцін Сьпяранскі аб’ядналіся ў дуэт «Макулатура». Назоў скрадзены ў раману «Макулатура» Чарльза Букоўскі. Хлопцы вырашылі працаваць у жанры, азначаным «сацыяльна-быцьцёвы рэп», выкарыстоўваючы рэчытатыў як рупар у працы з такімі матэрыямі: «чалавек-грамадзтва», «грамадзянская пазыцыя», «маральна-этычная (і зноў-такі) сацыяльная адказнасьць». Так «Макулатура» закасала рукавы і ўстала на вайну з карпаратыўным фашызмам, бюракратыяй і арганізаваным самаўпраўствам.

Першы альбом «У слонопотама на этот счет могут быть совсем другие соображения» быў запісаны восеньню 2003 году. У 2004-м было складзена дастаткова кампазыцый на новы альбом, аднак яны так і ня былі запісаныя.

Улетку 2008-га «Макулатура» асела ў Санкт-Пецярбургу. Алёхін і Сьпяранскі пачалі працу над другім альбомам, — было вырашана не выкарыстоўваць старыя тэксты, а пачаць усё з нуля. Так у сакавіку 2009 паўнаважкі LP «Детский психиатр» быў запісаны ў Маскве на хатняй студыі ў вар’ята-хлопца па мянушцы Бухенвальдзкі Здаравяка. Але альбом паўгады існаваў толькі ў чарнавым варыянце. У кастрычніку 2009 зьявіўся, нарэшце, чыставік.

А ў мінулым годзе выйшаў альбом «9 рассказов», які быў запісаны з казанскімі музыкамі. З гэтага моманту музыка гурта «Макулатура» набывае новае гучаньне. І цяпер яны едуць у Менск. 12 сакавіка (субота) 19.00, бар «Йо-ма-Йо», вул. Даўгабродзкая, 24-31 (першы паверх). Замова квіткоў +375 29 641 52 21.

20:20, 04/03/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1257 seconds.