Акадэмію мастацтваў перасяляюць

Будынак БДАМ у Менску ставяць на капітальны рамонт, які працягнецца 2 гады.


Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Выява з сайту spokusa.com.ua

Галоўны корпус акадэміі, які занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, ужо даўно патрабуе рамонту. Яшчэ 5 гадоў таму такое заключэньне зрабілі адмыслоўцы па праектаваньню і абсьледаваньню будынкаў зь інстытуту «НИПТИС».

Па словах прарэктара ВНУ Сяргея Іванова, капрамонт працягнецца 2 гады і на гэтыя мэты выдаткавана каля 18 млрд. рублёў.

Першым зачыняць крыло корпуса па праспэкце Незалежнасьці, дзя займаюцца студэнты тэатральнага факультэту. Нагэты час факультэт пераяжджае ў адміністратыўны будынак на Партызанскім праспэкце каля «Камунаркі».

Паводле сайту Мінгарвыканкаму

Уні Вера 12:00, 23/02/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0666 seconds.