Мінадукацыі працягвае скарачаць набор на бясплатныя месцы

У час уступнай кампаніі 2011 году на бясплатнае здолее паступіць яшчэ меншая колькасьць студэнтаў, чым у папярэднія гады.


Дадзеныя Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Міністэрства адукацыі

Колькасьць бюджэтных месцаў у ВНУ Беларусі стабільна скарачаецца. У мінулагоднім наборы толькі кожны трэці студэнт мог паступіць на бясплатнае (напрыклад, у 2009 годзе бюджэтнікамі былі 40% першакурсьнікаў). У 2011 годзе набор на бюджэт скароцяць яшчэ на 300 чалавек.

Такім чынам, толькі 25 тысячаў чалавек сёлета змогуць патупіць на дзённае бюджэтнае аддзяленьне. У мінулым годзе агульны набор мусіў перавысіць 100 тысячаў чалавек.

Як перадае БелаПАН, бясплатныя месцы скарацілі ў ВНУ, якія падпарадкаваныя Міністэрству абароны, Міністэрству ўнутраных спраў і Міністэрству аховы здароўя. У той жа час прыём на дзённую форму навучаньня ў ВНУ Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства культуры і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня не зьмяніліся.

Раней міністар адукацыі Сяргей Маскевіч казаў аб плянах зрабіць акцэнт у бліжэйшыя гады на падрыхтоўку спэцыялістаў для аграрнага сэктару, машынабудаваньня, будаўнічай, а таксама інфармацыйнай галіны. У мінулым годзе большасьць прынятых студэнтаў паступілі на спэцыяльнасьці, зьвязаныя з правам, камунікацыямі, эканомікай ці кіраваньнем.

Зрэшты, спраўдзіць мінулагоднія пляны па наборы не атрымалася. У 2010 годзе плянавалі набраць цэлых 103 тысячы чалавек — рэкорд для Беларусі, але студэнтамі сталі толькі 99 500 чалавек.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.