«БульФэст» шукае гурты, якія зайграюць 25 лютага разам з «Ногу свело»

25 лютага ў «Рэактар» у межах рок-н-рольнага праекту «БульФэст» у Менск прыедуць эпатажныя госьці з Расеі «Ногу свело». 

«Фармат фэсту «БульФэст» прадугледжвае, што на працягу вечару на сцэне зьяўляюцца 3 рознаплянавых, але аб'яднаных стылем рок-н-рол калектыву. І ў нейкі момант нам надакучыла быць дырэктыўнымі ў выбары каманд на фэст», — гаворыць прадусар ТА «ПАН-студыя», арганізатар імпрэзы, Зьміцер Саладуха.

Таму «БульФэст» з удзелам гурта «Ногу Свело» стане выключэньнем: гурты, якія змогуць выступіць на адной сцэне разам з расейскай эпатажнай камандай, абярэ журы і гледачы. 

«Пляануецца, што 25 лютага на сцэну падымуцца дзьве беларускія каманды, адну зь якіх абяруць гледачы шляхам галасаваньня на сайце bulbox.tv, а іншую - строгае, але кампэтэнтнае і вельмі вясёлае журы», - усьміхаецца Зьміцер.

Прыняць удзел у адборы дастаткова проста. Для гэтага трэба да 10 лютага даслаць заяўку на bulfest@tut.by, у якой неабходна пазначыць: 

  • Назва гурта, стыль музыкі 
  • Дэма-запісы (аўдыё, відэа), якія максымальна вас характарызуюць. Адзначце, калі ласка, самы прэзэнтацыйны, на ваш погляд, трэк. 
  • Фота (пажадана канцэртнае) і склад калектыву 
  • Адказ на пытаньне: «Чаму менавіта вы?» 

Адбор будзе праходзіць у два этапы: арганізатары мерапрыемства адбяруць некалькі каманд, якія будуць удзельнічаць у галасаваньні гледачоў з 10 па 20 лютага. Каманда, якая набярэ большую колькасьць галасоў і каманда, якую абярэ журы, і стануць удзельнікамі канцэрту.

15:33, 04/02/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2209 seconds.