Выйшаў першы міні-альбом менскіх мэталістаў Exist-M

Менская synth-modern metal каманда Exist-M прадставіла свой першы міні-альбом «Alter Ego». Рэліз уключае ў сябе чатыры трэка, адзін зь якіх выконваецца па-беларуску, яшчэ тры — па-ангельску.

Басовішча-2010

Банда цікавая ня толькі сваімі жывымі шоў, але і мілай дзяўчынай вакалісткай з экстрэмальным вакалам. Ці здагадаецеся пры праслухоўваньні?

За апошні год гурт зрабіў заўважны скачок наперад, як у гучаньні, так і ў самарэалізацыі. Зьмянілі драм-машынку на жывога бубнача, паўдзельнічалі ў некалькіх музычных конкурсах. А на Metalfront Music Awards-2009 у намінацыі «Адкрыцьцё года» і на фэстывалі Басовішча-2010 у Польшчы нават занялі другія месцы.

Басовішча-2010

Гурт дастаткова часта і пасьпяхова выступае па гарадах Беларусі, але што самае дзіўнае, якогасьці ўсьвядомленага рэлізу да гэтага моманту ў сваім запасе каманда ня мела.

І вось у самым канцы восені, праца над запісам EP «Alter Ego», якая вялася паўтары гады, урэшце завершана. Запісваў, зводзіў, мастэрынгаваў і прыдумляў кампутарныя эфэкты і сінці вядомы ў музычных колах пэрсанаж — Яраслаў Таміла, які працаваў з гуртамі Stickoxydal, Exegutor, Kamaedzitca, Nightside Glance ды іншымі.

Аляксей, бас-гітарыст: «Мы даволі доўга ішлі да выпуску гэтага запісу — больш за паўтары гады. За гэты час матэрыял некалькі разоў перарабляўся, пераасэнсоўвалі, бо хацелі зрабіць гэты рэліз цэласным і завершаным. І на наш погляд, гэта цалкам атрымалася. Хацелася б выказаць падзяку нашаму студыйнага гукарэжысёру Яраславу Таміле і дызайнэру Кацярыне Радзько за той вобраз і атмасфэру гэтага міні-альбому, якую яны дапамаглі нам стварыць, увасобіўшы ў жыцьцё нашы ідэі і пажаданьні. Мы спадзяемся, што многія слухачы змогуць знайсьці ў гэтым рэлізе сваё Альтэр Эга».

EP-альбом Alter Ego ўжо ў сетцы!

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0603 seconds.