Да Эўразьвязу можна будзе даехаць за 2 гадзіны
Ужо з наступнага году час руху цягніка Менск-Вільня скараціцца на гадзіну. А з 2015 са сталіцы Беларусі да Вільні можна будзе даехаць за 2 гадзіны. Адпаведны праект, які будзе рэалізоўвацца за грошы ЭЗ, ужо ўзгоднены чыгуначнікамі дзьвюх краін.
Фота DELFI
Ужо з 1 ліпеня 2011 году ад Менска да Вільні можна будзе дабрацца не за чатыры гадзіны, як цяпер, а за тры. Аб гэтым піша
Як перадае агенцыя «Мінск-Навіны», праект будзе рэалізаваны ў 3 этапы:
- Скарачэньне вандроўкі на 1 гадзіну (на ўчастку Менск — Гудагай скарачэньне складзе 50 хвілін, на ўчастку Кяна — Вільня — 10 хвілін);
- Скарачэньне часу руху цягніка паміж Менскам і Вільняй да 2.5 гадзіны;
- Час знаходжаньня ў дарозе паміж сталіцамі скароціцца да 2 гадзін. На мяжы кантролю ня будзе. Яго будуць праводзіць на менскім і віленскім вакзалах.
Гэты плян быў зацьверджаны на паседжаньні прадстаўнікоў беларускай і літоўскай чыгунак у Менску. Чыгуначнікі абяцаюць дасягнуць больш хуткага перасоўваньня праз мадэрнізацыю шляхоў, іх электрафікацыю і закупку сучасных саставаў. Таксама плянуецца скараціць час мытных праверак.
Прапанова скараціць час вандроўкі зь Менску да Вільні прагучала ад беларускага прэм’ера Сяргея Сідорскага на сустрэчы са сваім літоўскім калегам Андрюсам Кубілюсам у канцы красавіка 2010 году. Тады Сідорскі прапанаваў выкарыстаць ініцыятыву «Ўсходняе партнэрства» для пуску хуткаснага цягніка паміж Вільняй і Менскам. У выніку Эўрапейскі зьвяз згадзіўся поўнасьцю прафінансаваць праект і вылучыць на яго $200 мільёнаў.