Гурт Tok Rukoo прэзэнтаваў новы кліп

Менскі гурт Tok Rukoo 23 лістапада прэзэнтаваў свой новы кліп «Big Lies». Tok Rukoo — самы эклектычны ў жанравым сэнсе сэкстэт, вядомы яркімі жывымі выступамі. Апроч інтрыгоўнага відэашэрагу музыканты таксама прапануюць загрузіць аднайменны сынгл са свайго абноўленага сайту.

Відэа было зьнятае ў Менску рэжысэрам Крысам Нонгам за два здымачныя дні. У кліпе пануе атмасфэра змрочнага супрацьстаяньня падману і здрадзе, што блізка і тэме самой кампазыцыі.

Удзельнікі оўпэн-эйру «Рок За Бобров-2010» на сёньня знаходзяцца ў працэсе запісу дэбютнага альбому, пэрыядычна выступаючы ў клюбах і на фэстах. Сваёй першай кружэлкай Tok Rukoo плянуюць падвесьці рысу чатырохгадовага пэрыяду існаваньня.

11:00, 24/11/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0675 seconds.