Neuro Dubel: «Я прощаюсь…»
«Клюб наш хоць да раніцы!» — вітаў са сцэны перапоўненага «Рэактару»
ўрачысты Кульлінковіч у смокінгу — сваім «фірмовым» вобразе канца
«Афтары правды»
«Афтараў правды» чакалі, і інтрыга захоўвалася да апошняга — напярэдадні канцэрту толькі некалькі трэкаў трапіла ў Сеціва. А граныя на папярэдніх выступах песьні з новага альбому толькі запэўнівалі, што на новым дыску чакаецца нямала гітоў.
І першы, лімітаваны тыраж эксклюзіўных дыскаў трапіў у рукі прыхільнікаў якраз на ўчорашняй прэзэнтацыі. Гэта 19 новых песень, дзьве зь якіх
Праграму музыкі так і склалі: напачатку новыя песьні, затым правераныя гіты. А пасьля — камунікацыі з гуртом — «хоць да раніцы». Казаць, што новую праграму сустрэлі цёпла — не сказаць нічога. Публіка падпявала яшчэ, падаецца, зусім новыя песьні.
А Кульлінковіч выйшаў на сцэну ў касьцюме — такі «стары» вобраз толькі падкрэсьліваў вяртаньне «дзюбялёў» у новым альбоме да
«Раньше было можно, а теперь нельзя», — сьпяваюць музыкі, а зь імі і ўся заля. «Калі б я быў Міккі Маўсам ці Шрэкам, ня стаў бы я сапраўдным чалавекам…». «Я стары чалавек — магу і не змаўчаць…». «Недоделанный клоун, недокрашенный мим, я прощаюсь…».
«После этого и умереть можно»
Нэйра Дзюбель кожны свой канцэрт грае як апошні. Музыкі выкладаюцца напоўніцу, не хаваючы эмоцыяў і ня маючы часу на сэнтымэнты ды каньюнктурны артыстызм. Зьяднаная, аднак зусім ненаіўная публіка зрывае галасы ў дружным хоры і носіць на руках музыкаў. На канцэртах НД хочацца сьпяваць, пагаджацца з простымі «дзюбялёўскімі» ісьцінамі, танчыць, абдымацца зь незнаёмымі людзьмі, і зусім гэтага не саромецца — як у апошні раз. І нават кожная пляшка піва сыходзіць з бару — як апошняя.
З.Ы. Наступны канцэрт Neuro Dubel 2 сьнежня ў Jack-club :)