6.11 — A-ha дасьць разьвітальны канцэрт у Менску

Па ўжо пратораным шляху іншых музычных зорак ад Стынга да Limp Bizkit Менск наведае вядомы нарвэскі гурт А-ha — праўда, у апошні раз. Скандынаўская легенда сыходзіць са сцэны і завяршае сваю амаль 30-гадовую дзейнасьць сусьветным разьвітальным турам. У Менск музыкі завітаюць 6 лістапада.

Апошні сусьветны тур легендарнага нарвэскага гурта А-ha па 15 краінах чатырох кантынэнтаў стартаваў у пачатку 2010 году і завершыцца аграмадным канцэртам у Осла 4 сьнежня 2010 году. Упершыню ў адным канцэрце прагучыць 25 лепшых, «залатых» гітоў каманды.

За сваю бліскучую міжнародную кар’еру, якая расьцянулася амаль на 27 гадоў, музыкі зрабілі ўсё магчымае, каб іх гурт стаў сапраўдным «музычным дыямэнтам». На іх рахунку 9 студыйных альбомаў, зь якіх 17 гітоў трапілі ў ТОП-20 інтэрнацыянальных музычных чартаў. Гурт уганараваны многімі намінацыямі і ўзнагародамі, у ліку якіх 8 узнагародаў MTV Awards.

Менск гурт А-ha наведае не ўпершыню. Першы раз гурт выступіў у нас 30 чэрвеня 2002 году на стадыёне «Дынама». Цяпер гурт дасьць разьвітальны канцэрт 6.11.2010 у Палацы Спорту. Пачатак а 20.00.

Кошт квіткоў: фанзона — 300000, танцпляц — 150000, сэктары ад 100000 да 390000. Даведкі: +375 29 6097747, +375 29 7511175.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0665 seconds.