«Форум маладых лідэраў» абвяшчае набор
Фонд імя Фрыдрыха Эбэрта ў Беларусі абвясьціў конкурс на ўдзел у праграме навучаньня і трэнінгаў «Форум маладых лідэраў». Калі вам ад 18 да 25 гадоў, вы валодаеце ангельскай мовай і маеце час на працягу году ўдзельнічаць у мерапрыемствах Форуму, то сьмела можаце дасылаць заяўкі на ўдзел.
Праграма прызначаная для маладых людзяй ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў, якія «гатовыя ў будучым узяць на сябе адказнасьць у грамадзтве». Мэта трэнінгаў — разьвіцьцё кіраўнічых кампэтэнцыяй ва ўдзельнікаў, якія атрымаюць магчымасьць шчыльнага супрацоўніцтва са сваімі аднадумцамі як унутры краіны, так і з яе межамі, а таксама шанец паглыбіць свае веды ў галіне палітыкі, эканомікі і грамадзтва.
У межах Форуму прадугледжана максымум 5 двухдзённых сэмінараў, а таксама візыт у Нямеччыну.
Патрабаваньні да кандыдатаў
Для удзелу ў праекце запрашаюцца маладыя людзі з высокай унутранай матывацыяй і актыўнай жыцьцёвай пазыцыяй, гатовых на працягу году выконваць патрабаваньні праграмы. Гэта прадугледжвае ўдзел у падрыхтоўцы і правядзеньні рэгулярных мерапрыемстваў (сустрэч), праходжаньне шэрагу трэнінгаў і гатоўнасьць дзяліцца ўласнымі ведамі зь іншымі сябрамі форуму.
Калі жадаеце ўдзельнічаць у праграме, то вы мусіце:
- Мець узрост ад 18 да 25 гадоў;
- быць гатовым да актыўнага і рэгулярнага ўдзелу ў праграме форуму;
- валодаць ангельскай мовай на ўзроўні, які дазваляе праводзіць сумесную працу і ўдзельнічаць у дыскусіі;
- быць добра інфармаваным аб сваёй краіне, а таксама аб палітычных працэсах, якія адбываюцца на рэгіянальным і эўрапейскім узроўні;
- быць пазытыўна настроеным, паважаць думкі і пазыцыю іншых людзей.
Дадатковая інфармацыя аб праграме
Анкета ўдзельніка (дэдлайн - 25 кастрычніка).