Магілёўскіх студэнтаў папярэджваюць

У Беларуска-Расейскім унівэрсытэце, што ў Магілёве, выкладчыкі гуманітарных дысцыплін папярэджваюць студэнтаў, каб тыя не бралі ўдзел у несанкцыянаваных уладамі мітынгах. А самім выкладчыкам было прапанавана расьпісацца, што яны ня будуць браць удзел у апазыцыйных акцыях.

Таксама студэнтам паведамілі, што пропускі заняткаў у суботу ня будуць улічвацца дэканатамі факультэтаў. Кіраўніцтва ўнівэрсытэту спадзяецца, што такім чынам павялічыцца колькасьць прагаласаваўшых датэрмінова.

pilny 00:00, 16/10/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1014 seconds.