Усталяваны новы сусьветны рэкорд хуткасьці

Электрамабіль Venturi Buckeye Bullet усталяваў новы рэкорд сярэдняй хуткасьці на сушы — 495 км/г! Гістарычная падзея адбылася 24 жніўня, паведамляе Wired. Новае аўто пабудаванае ў ЗША з дапамогай кампаніі з Манака. 

Выпрабаваньне Bullet прайшло на дне высахлага возера ў штаце Юта. Прафэсійны кіроўца Роджэр Шроер на пачатку разагнаўся да 468 км/г, а на трэці праезд хуткасьць дасягнула 495 км/г. Магчыма, можна было дасягнуць і яшчэ большага выніку, аднак паляцела шчапленьне.

Міжнародная аўтамабільная фэдэрацыя пакуль не зафіксавала вынік. Аднак відавочна, што папярэдні сусьветны рэкорд хуткасьці, усталяваны ў 1999 годзе Пэтам Рамэрфілдам за рулём «Белай маланкі» — 395 км/г, застанецца ў мінулым.
Eskimo 13:00, 27/08/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0791 seconds.