Большасьць навучэнцаў аўташколаў — дзяўчаты

Каля 70% навучэнцаў беларускіх аўташколаў — дзяўчаты. А таксама многія з тых, хто атрымаў правы ў мінулым годзе, у бліжэйшыя тры гады не зьбіраецца сядаць за руль.

Такія дадзеныя агучыў намесьнік дырэктара УА «Белтэхагляд» Міхаіл Сьвістун, паведамляе interfax.by. Такія вынікі апытаньняў тлумачацца ажыятажам пасьля чутак пра магчымае значнае павелічэньне кошту навучаньня ў аўташколах. Людзі запасаліся правамі на будучыню.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1256 seconds.