Менску ў адзінаццаты раз зьнясе «Дах»

Міжнародны фэстываль нененеэкспэрымэнтальнага мастацтва Дах-Жах-11 пад кодавым назовам «Цёмныя Таямнiцы Мозга» неафіцыйна распачаў працу ў Менску. Музыкі, лiтаратары, пэрформэры, тэатральныя суполкi ды іншыя адарваныя творцы штодня ў Палацы мастацтва.

Міжнародны фэстываль нененеэкспэрымэнтальнага мастацтва «ДАХ» упершыню прайшоў у 2001 г. у бэрлінскім кунстхаўсе «Тахелес». З таго часу амаль кожны год гэты фэст ладзіцца то ў Менску, то ў Бэрліне.

У мінулым 2009-м «ДАХ» узьняўся на новы ўзровень разьвіцьця, калі згуртаваў вакол сябе творчых асоб з 11 краін сьвету. У Дах-Жах-11 ладзіцца пад кодавым назовам «Цёмныя Тайны Мозга» («Mageia Cerebrum»).

«Людзі павінны быць удзячнымі прыродзе за тое, што яна зрабіла іх усіх рознымі. Рознымі ня толькі вонкава, але па здольнасьцях да ўспрыманьня гука, сьвятла, колеру, густу і г.д. Гэта розьніца ўспрыманьня адных і тых жа рэчаў зьяўляецца асноўнай, якая абапіраецца на адукацыю, выхаваньне, нагледжанасьць, наслуханасьць… Без разуменьня ўсіх гэтых умоў нельга ўцяміць такой супярэчлівасьці ў адзнаках адной і той жа зьявы рознымі асобамі, групоўкамі ці грамадамі… Асабліва ўсё гэта тычыцца адзнакі твораў мастацтва, што і малюе агульную карціну ўспрыманьня. Зь якога боку пажадаеце падыйсьці да адзнакі, такую і атрымаеце, бо ў коле 360° не лічачы сэкунд! Таму і выбар аднадумцаў вельмі шырокі…»

Традыцыйна ДАХ зьбярэ шмат мастакоў, якія экспэрымэнтуюць са словам, гукам, жэстам, фарбай…


На здымках актыўны працэс падрыхтоўкі «Даху». Болей — на сайце фэсту.

Экспазыцыя на працягу фэстывалю зьменіцца тры разы. Музыканты, лiтаратары, пэрформэры i тэатральныя суполкi будуць чаргавацца без перапынку… Штодня ў Палацы мастацтваў і па 4 жніўня. «Дах» ужо ідзе, афіцыйна неафіцыйнае адкрыцьцё — 13 ліпеня.

Арганiзатары-пракуратары-ахвяры Мастацтва — Мітрыч і Дзю

Пампуем праграму!

14:40, 08/07/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0976 seconds.