19 чэрвеня гурт The UNB у Jolly Roger Cafе

Увечары 19 чэрвеня ў Jolly Roger Cafe выступіць адзін з самых незвычайных рок-калектываў Беларусі — гурт The UNB. Аўтары 103-х нятленных альбомаў беларускага рок-н-ролу The UNB пагрузяць вас у тонкія душэўныя міры мітычных герояў, распавядуць праўду пра цяжкое жыцьцё насякомых і яшчэ шмат іншага з вобласьці неспазнанага…

Такое лепш бы адзін раз пачуць, аднак практыка паказвае, што паўторнага праслухоўваньня пазьбегнуць мала каму ўдаецца. Сайт гурта — http://theunb.com.

Jolly Roger Café, Талбухіна 4, трэці паверх. Дадатковая інфа і замова месцаў: +375 33 313 0001. Пачатак а 19.00.

10:20, 09/06/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0943 seconds.