Лепшыя здымкі пакажуць на выставе «Прэс-фота Беларусі 2010»

У першым рэспубліканскім конкурсе прафэсійных фотакарэспандэнтаў «Прэс-фота Беларусі» паўдзельнічала 96 беларускіх фатографаў з 1200 працамі. Узнагароджаньне пераможцаў пройдзе 12 траўня ў межах Менскага фотасалёну на Фотафоруме-2010. Там жа будзе працаваць выстава лепшых працаў па выніках конкурсу.

На конкурс было даслана болей 1200 працаў — адзіночных здымкаў і сэрый у рубрыкі «Навіны», «Людзі ў навінах», «Штодзённае жыцьцё», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Глямур і рэкляма».

На гэтых здымках — занатоўкі пра жыцьцё, летапіс сучаснасьці, імгненныя і цудоўныя моманты. Шакуючыя навіны і сацыяльныя праблемы. Людзі. І ў гэтых здымках — ня толькі адлюстраваньне погляду фатографа на жыцьцё. У іх — само жыцьцё. Жыцьцё Беларусі і беларусаў ва ўсіх яе праявах.

Арганізатарамі конкурсу выступілі прафэсійныя фотарэпарцёры. У журы конкурсу ўвайшлі аўтарытэтныя фатографы і фотарэдактары розных краінаў, сярод іх ёсьць штатныя супрацоўнікі вядучых сусьветных агенцтваў — Associated Press, Agence France-Presse.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе, а таксама пра аўтараў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, можна пазнаёміцца на сайце праекту pressphoto.by. Цырымонія ўзнагароджаньня пройдзе 12 траўня а 17.00 па адрасе вул. Я. купалы 27.

12:30, 11/05/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1879 seconds.