Пакаленьне Y ідзе ў дэпутаты

У Менску кожны трэці кандыдат у дэпутаты Менгарсавету мае ўзрост да 30 гадоў. Гэта рэкордны паказчык сярод усіх рэгіёнаў краіны.

Сёньня апублікаваны сьпіс кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя саветы, выбары ў якія прызначаныя на 25 красавіка. 77 чалавек альбо 35% усіх зарэгістраваных кандыдатаў па Менску ня маюць яшчэ і 30 гадоў.

Агулам па Беларусі гэты паказчык значна ніжэйшы: толькі 6.3% з усіх кандыдатаў могуць аднесьці сябе да беларускага пакаленьня Y. У 2007 кандыдатаў з узростам да 30 гадоў было 7%.


Кандыдаты ў дэпутаты з узростам да 30 гадоў у розных рэгіёнах Беларусі. Менск, дзе трэцяя частка насельніцтва - моладзь, у лідэрах

Напрыклад, у Брэсцкай вобласьці толькі 4.7% кандыдатаў нарадзіліся да 1980 году.

Дэпутатам мясцовага савету можа стаць любы грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў.

Агулам у Менску 308 чалавек пажадалі стаць кандыдатамі ў дэпутаты, зь іх зарэгістравалі толькі 220. Менчукам трэба будзе выбраць 57 дэпутатаў Менгарсавету.

Усяго на выбарах павінен быць абраны 21.301 дэпутат у 1.495 мясцовых саветаў.

Як перадае БелаПАН, апазыцыйныя партыі і арганізацыі плянуюць у бліжэйшы час выступіць з сумеснай заявай аб недэмакратычнасьці мясцовых выбараў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1517 seconds.