Завяршаецца прыём працаў на конкурс «Прэс-фота Беларусі»

Застаецца менш за адзін тыдзень да заканчэньня прыёму працаў (да 15 сакавіка 2010 году) на конкурс для фатографаў і фотакарэспандэнтаў «Прэс-фота Беларусі».

Мэтай конкурсу зьяўляецца падтрымка і разьвіцьцё прафэсійнай прэс-фатаграфіі ў Беларусі. Арганізатары конкурсу запрасілі ў журы прызнаных прафэсіяналаў з замежных агенцыяў і выданьняў.

Па завяршэньні конкурсу будзе выдадзены каталёг працаў, якія ўвойдуць у short-list. Гэтыя ж працы ўвойдуць у выніковую выставу «Прэс-фота Беларусі 2010»

Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы удзелу ў конкурсе можна знайсьці на афіцыйным сайце конкурсу www.pressphoto.by.

13:49, 09/03/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1101 seconds.