Новыя патрабаваньні для беларусаў пры ўезьдзе ў Эўразьвяз

З 5 красавіка пры ўезьдзе ў ЭЗ беларусам трэба будзе трымацца новых патрабаваньняў у зьвязку з уступленьнем у сілу Візавага кодэксу Эўрапейскага зьвязу. Так, цяпер беларусам пры ўезьдзе ў краіны ЭЗ трэба мець у пашпарце як мінімум дзьве чыстыя старонкі.

 

Тэрмін дзеяньня пашпарту мусіць скончвацца не пазьней трох месяцаў пасьля мяркуемай даты выезду з ЭЗ. Калі ж маецца мультывіза, то тэрмін дзеяньня пашпарту мусіць скончвацца не раней трох месяцаў пасьля апошняй мяркуемай даты выезду з тэрыторыі Эўразьвязу.

Таксама варта памятаць, што цяпер для атрыманьня візаў у краіны Эўразьвязу пашпарт мусіць быць выдадзены ня болей 10 год таму.

Паводле Belta

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.115 seconds.