Студэнтаў Гомельскай вобласьці будуць запрашаць на паседжаньні аблвыканкаму

Практыка запрашэньня навучэнцаў ВНУ Гомельскай вобласьці на паседжаньні аблвыканкаму па тэмах, адпаведных профілю навучаньня студэнтаў, уводзіцца з 2010 году.

Як адзначае Белта, на паседжаньні будуць запрашаць «студэнтаў-актывістаў». Першае такое паседжаньне пройдзе 29 студзеня, дзе са справаздачай выступіць старшыня гомельскага аблвыканкаму.

На сёньня ў Гомельскай вобласьці налічваецца восем ВНУ, у якіх вучацца 25 тысяч студэнтаў на дзённай форме навучаньня і 28 тысячаў — на завочнай.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1224 seconds.