Закон, які забараняе ўжываньне піва ў грамадзкіх месцах, пачне дзейнічаць 23 лютага

Пры першым парушэньні новай забароны штраф складзе да 280 тысяч, пры паўторным давядзецца заплаціць да 525 тысяч рублёў.

Расьпіцьцё піва і слабаалькагольных напояў у грамадзкіх месцах будзе забаронена ў Беларусі з 23 лютага. Гэта прадугледжана законам «Аб унясеньні змяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаньнях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці», які афіцыйна апублікаваны ў сёньняшнім выданьні Нацыянальнага рэестра прававых актаў Беларусі і ўступіць у сілу празь месяц.

У прыватнасьці, законам устанаўліваецца адміністрацыйная адказнасьць за расьпіцьцё слабаалькагольных напояў і піва на вуліцах, стадыёнах, сквэрах, парках, у грамадзкім транспарце і іншых грамадзкіх месцах, акрамя тых, якія прызначаны для іх ужываньня.

На першы раз сума штрафу будзе складаць да 8 базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня складае Br35 тыс.). Пры паўторным такім правапарушэньні на працягу года ўжо давядзецца заплаціць ад 2 да 15 базавых велічынь.

У законе таксама даюцца паняцьці піва і слабаалкагольных напояў. У прыватнасці, піва — гэта напой, які атрымліваецца шляхам зброджвання соладавага сусла піўнымі дражджамі з аб'ёмнай доляй этылавага сьпірту ад 0,5% і болей. Здавалася б, такое азначэньне цалкам дазваляе расьпіваць у грамадзкіх месцах так званае безалькагольнае піва. Аднак на бутэлечных этыкетках гэтага напою, які можна купіць у Беларусі, напісана, што колькасьць алькаголю ў ім не большая за 0,5% аб'ёму. У сувязі з гэтым у МУС абяцаюць больш лібэральны падыход да аматараў безалькагольнага піва, аднак прызнаюць, што гэта пытаньне даволі далікатнае і вырашыць яго можа толькі правапрымяняльная практыка.

Паводле БелТА.

13:52, 22/01/10
vojur
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

CJ_BY у 08:37, 25.01.10 #

Я гляджу, адміністрацыю сайта гэтая праблема вельмі хвалюе. Паміж тым, я не бачу нічога дрэннага, што ў міліцыі будзе лішняя падстава дакалупацца да якой-небудзь гапаты. Бо нармалёвыя людзі п'юць піва ў пабах, на "аўторках добрых людзей", так?


bezuher у 12:11, 25.01.10 #

не ведаю, як адміністрацыя сайта, але мяне гэта праблема капец хвалюе

і не тое, што піва на вуліцах нельга спажываць, а перш за ўсё тое, што няма нармальных бараў\пабаў, дзе яго можна спажываць. Ну няма ўмоў для іх нармлаьнай дзейнасці, янма, няма, ух


KorD у 18:02, 25.01.10 #

а што табе не падабаецца? у нас рынкавая эканомiка, даражэнькi! танная карчма нiколi не прынясе такога ж прыбытку, як больш дарагая. таму прадпрымальнiкi нiколi не стануць адчыняць танныя пiунушкi для студэнтау.


bezuher у 18:08, 25.01.10 #

а вось і будуць адчыняць. І я такіх кучу ведаю, блін, у 180 км ад мінску. Менавіта танныя, і менавіта для студэнтаў-моладзі. І ўсю ноч, а не 23-ох гадзін.

і былі ж у нас нармалёвыя месцы! Былі. да сплылі


KorD у 18:21, 25.01.10 #

лукашэнка прыйшоу i зачынiу? вось злыдзень!

жарты жартамi, але я лiчу што прычына - гэта прагнасць людзей да грошау. калi ёсць магчымасць зарабiць на адпачываючых больш бабла, бiзнэсмэн не будзе клапацiцца аб студэнтах. дарэчы, i ты такiм будзеш калi будзеш мець сваю справу.


bezuher у 18:15, 25.01.10 #

а, вось, дарэчы, калі ласка - нядрэнныя разлікі:

http://generation.by/forum-viewtopic-p-22111.html#22111

калі стэпуха ў 180 км ад Мінска каля няхай 450 тысяч, а піва каштуе тыя ж 6, то атрымліваем, што літоўскі студэнт можа спажываць у нармальных разняволеных неабцяжараных дурным інтэр'ерам і своеасаблівым персаналам, з якасным музлом на яго ж смак і ў харошай кампаніі па 2 куфлі піва і яшчэ 0.3 дадатковых кожны дзень на працягу месяца. Беларусу такое задавальнне застаецца толькі па выходных і тое, калі пашчасціць месца знайсці)


vojur у 12:34, 25.01.10 #

Падстава, каб «дакалупацца» ў беларускай міліцыі ёсьць заўсёды. Але праблему вырашаюць не з таго боку — было б у Беларусі болей добрых недарагіх піўных пабаў, на вуліцы б піва сапраўды ўжывалі толькі гопнікі.


tarka у 16:23, 25.01.10 #

мне здаецца, што гэтая тэма цікавіць большасьць моладзі, таму відавочна, што асьвятляць трэба


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.4174 seconds.