14 лістапада сьвет вачыма пацыентаў псыхіятрычнай клінікі ў ТБД

На выходных у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца адкрыцьцё «Выставы ўсіх», на якой будуць выстаўленыя працы пацыентаў псыханэўралягічнага інтэрнату ў Навінках.

Гэта яркая і самабытная падзея ў культурным жыцьці сталіцы адкрывае завуаліраваныя зьявы актуальнага мастацтва Менску. Тое шанец пазнаёміцца з мастацтвам, якое існуе за сьценамі рэжымнага аб’екту і ствараецца рукамі непрафэсійных мастакоў, што складаюць касьцяк майстэрні «ДОМ».

Як адзначаюць арганізатары, «Выстава ўсіх» — гэты лягічны, хоць і трохі адтэрмінаваны працяг знаёмства з творчасьцю пацыентаў псыханэўралягічнага інтэрнату ў межах праекту дэвіянтнага мастацтва арт «Ну-ВО!» (дэвіянтнымі называюць паводзіны, якія не адпавядаюць агульнапрынятым нормам у грамадзтве — рэд.).

Раней прадстаўнікі майстэрні «ДОМ» выстаўляліся толькі «паштучна». Напрыклад, Генадзь Грышаль мае ў сваёй творчай скарбонцы дзьве пэрсанальныя выставы ў сталічнай галерэі «Падземка», а Міхась Буліч прэзэнтаваў свае працы на міжнародным фэстывалі мастацтва «ДАХ-9».

У сваю чаргу «Выстава усіх» — гэта першая спроба аб’яднаць творчасьць усіх аўтараў, якія насяляюць майстэрню «ДОМ» пад адным дахам галерэі.

«Цягам году мы зьбіралі матэрыялы і зараз прадстаўляем прадукт, які выйшаў з-пад пэндзьляў мастакоў. З любоўю і іроніяй, — кажа куратарка выставы Дар’я Яскевіч. — Дэвіянтнае мастацтва — ніколькі не дэвіянтна… Яно наіўнае, сумнае, пацешнае, звычайнае і проста выдатнае па сваёй сутнасьці. Гэта „мастацтва без аглядкі“, але з жаданьнем быць. А «быць» — адзіная функцыя мастацтва, ды і наша таксама».

«Выстава усіх», як бы прэтэнцыёзна не гучала яе назва, сапраўды абяцае стаць падзеяй для усіх, хто жадае зазірнуць за шырму штодзённасьці вачыма мастака псыханэўралягічнага інтэрнату.

 

Калі:14 лістапада ў 16:00

Дзе: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (Крапоткина, 44).

Наведвальнікаў чакаюць выступы і пэрформансы з удзелам тэатра «Альтэр эга», Лёшы Чэканоса і «Лябараторыі Абсурду».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0684 seconds.