У цэнтры Кіева ўзьвялі Бэрлінскі мур

У цэнтры ўкраінскай сталіцы каля амбасады Нямеччыны ва Ўкраіне адкрылі манумэнт-фрагмэнт Бэрлінскага муру. Акцыя была прымеркаваная да 20-ай гадавіны яе падзеньня.


Як перадае Deutsche Welle, фрагменты муру ўсталяваныя ў Нью-Ёрку, Мадрыдзе, Буэнас-Айрэсе, Рызе, а таксама перад Еўрапейскім парлямэнтам і недалёка ад памежных умацаваньняў паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэяй. Частка сьцяны, усталяваная ў Кіеве, раней знаходзілася на плошчы Патсдамэр Плац.

«Эўропа была ахопленая настроем уздыму да свабоды, які і сёньня дае нам моц. Тое, што адбылося ў былой ГДР, і далейшае разьвіцьцё падзей, не было б магчымым без падобных рухаў у Вугоршчыне, Чэхіі і Польшчы», — адзначыў у час цырымоніі адкрыцьця манумэнту амбасадар Нямеччыны ва Ўкраіне Ганс-Юргэн Гаймзэт.

Як перадае «Новый регион», фрагмэнт сьцяны, усталяваны ля амбасады, адзін з дванаццаці, якія захаваліся на дадзены момант.

 

Асноўныя мерапрыемствы сьвяткаваньня дваццацігодзьдзя падзеньня сьцяны будуць адзначацца сёньня ў сталіцы Нямеччыне. Ва ўрачыстасьці «Сьвята свабоды», якое пройдзе ўвечары ля Брандэнбурскай брамы, возьмуць удзел прэзыдэнты Францыі і Расеі Нікаля Сарказі і Дзьмітры Мядзьведзеў, дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і іншыя высокапастаўленыя асобы, перадае Euronews.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0797 seconds.