Усьмешка ў падарунак…
Экспэрымэнтальную вечарыну шматжанравай мешаніны розных іпастасяў творчасьці правялі дойліды праекту «Вежа міру» ў літаратурным музэі Максіма Багдановіча. «Дойлідзкімі» ўсьмешкамі і добрым настроем дзеліцца Julia_Fox.
Гурт «Сонечны Сахалін»
Гурт «Сонечны Сахалін»
На вечарыну сабралося шмат моладзі — усе сядзячыя месцы былі занятыя, таму наведвальнікі садзіліся долу, альбо стаялі, слухаючы рэгі «Сонечнага Сахаліну».
Мастачка Воля Крывец
Кадр з роліка пра творчасьць Волі Крывец
У межах імпрэзы адбылася прэзэнтацыя выставы «У Сьвеце...» мастачкі Вольгі Крывец. Яе творы — гэта «касьмічнае адлюстраваньне стыхій, што перацякаюць адна ў адну». Відэаролік, у якім мастачка дзялілася сваімі пачуцьцямі ў час стварэньня карцін, даказаў гэта.
Вядучы імпрэзы Міхал Бараноўскі
На праглядзе мульцікаў выпускнікоў Глебаўскай вучэльні і іншых аніматараў, які адбыўся ў межах імпрэзы, былі прэзэнтаваныя працы Яўгеніі Пархімовіч, Сьвятланы Сіліч, Ліліі Сухоцкай і Марыяны Леанард, а таксама
Аніматарка Сьвятлана Сіліч
Кадр з мультфільму
Аніматарка Яўгенія Пархімовіч
Аніматарка Леанард Марыяна
Кадр з мультфільму Марыяны Леанард
Кадр з мультсэрыялу Волі Кузьміч «Васілёк»
Камэнтары
Хмм, прашу прабачыць, але ў рэпартажы прысутнічае пэўная колькасць недакладнасцяў..
1) не ўсе ўдзельнікі з Глебаўскай вучэльні.
2)у Яўгеніі і Святланы пераблытаны імёны))))
3) яшчэ аднаго ўдзельніка -- Лілію Сухоцкую (якая на непадпісанай фотке) -- нават не ўзгадалі)))
дзякуй, усіх узгадалі, цяпер падпісалі )
Ой, гэта мабыць мая віна....Імёны правільна былі падпісаны (Святлана Сіліч тая ж ), але пад няправільнымі фоткамі.
ого, нават радуе, што столькі маладых аніматарак, што й заблытацца можна :)
а хлопцаў-аніматараў ня было?
Так - хлопцы-аніматары адсутнічалі (-:
Але й без іх дзяўчынкі добры ўзровень паказалі!
для закаханых...))
..i для тых, хто не зразумеу..цi не пабачыу...цi не жадау усяго таго...))
- назва выставы "У СВЕЦЕ..." што азначае погляд у свет..святло..i чысцiню душы i успрымання...!
(i пішацца без мяккага знаку...!!!))
"..Відэаролік, у якім мастачка дзялілася сваімі пачуцьцямі ў час стварэньня карцін, даказаў гэта...- але, нажаль, не той момант ролiку гэта адлюстроувае на фота...
... «касьмічнае адлюстраваньне стыхій, што перацякаюць адна ў адну» - таксама, нажаль, атрымалася паглядзець не многім..
Маленькае пажаданне - калi ёсць магчымасць, замянiце пару фотаздымкау мяне на маю творчасть..можа хто-небудзь яшчэ зможа пабачыць...
з любоўю да вас...)
i каiласка, выправіце памылкi!!!!!!!
Дзякуй)
Што да назову "У Сьвеце...", то мяккі знак зусім не памылка, а правіла, бо сайт піша тарашкевіцай. Тым болей па-беларуску на абодвух правапісах сэнс не мяняецца, таму нельга мяккі знак лічыць памылкай аніяк.
Што да здымкаў, то гэта таксама творчы погляд на імпрэзу, погляд фатографа, які й адлюстраваў убачанае праз фота.
Дзякуй за ўважлівасьць! І зычу посьпехаў у творчасьці.
Дзякуй)
Навошта Вашы здымкі мяняць на Вашу творчасьць?:) Тым больш, што фатограф - хлопец:)))
Ада! Калі ты кажам аб абтары публікацыі, то варта дазначыць, што ён, гэта зусім не ён, а Яна! :)
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.