13-15 кастрычніка бясплатны паказ фільмаў па гісторыі фатаграфіі

З 13 па 15 кастрычніка і з 20 па 22 кастрычніка ў канферэнц-залі менскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна будуць паказаныя французскія дакумэнтальныя фільмы пра фатаграфію.

Паказ прымеркаваны да выставы фотаздымкаў графа Бэнэдыкта Тышкевіча, якая праходзіць зараз у Нацыянальным гістарычным музэі.

Дэманстрацыі фільмаў будуць суправаджацца дыскусіямі і абмеркаваньнем пытаньняў, зьвязаных з тэмай фільмаў. Запрашаюцца ўсе ахвочыя, уваход вольны.

Расклад паказу фільмаў:

13 кастрычніка (аўторак), пачатак у 19.00
Першаадкрывальнікі — 25,59 хвілін
Сюррэалісты — 27 хв.

14 кастрычніка (серада), пачатак ў 19.00
Ваенныя фатографы — 27 хв.
Партрэтыст — 28 хв.

15 кастрычніка (чацьвер), пачатак у 19.00
Фотарэпарцёры — 27.23 хв.
Фатаграфія і мода — 27 хв.

20 кастрычніка (аўторак), пачатак у 19.00
Анры-Карцье Брэсон. Біяграфія аднаго погляду — 52 хв.

21 кастрычніка (серада), пачатак у 19.00
Фатаграфія і навука — 27 хв.
Фатаграфія ню — 27 хв.

22 кастрычніка (чацьвер), пачатак у 19.00
Фотааматары — 27 хв.
Рынак фатаграфіі — 27/02 хв.

Паказ арганізаваны аддзелам супрацоўніцтва і культуры Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Месца правядзеньня: канферэнц-заля Менскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна (вул. Гікала, 4).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0934 seconds.