«Усьмешка ў падарунак»: вечарына з праглядам мультфільмаў, выставай карцін, гульнямі і музыкай

Літаратурны Музэй Максіма Багдановіча разам з дойлідамі праекту «Вежа міру» запрашае на вечарыну «Усьмешка ў падарунак». Акрамя мора ўсьмешак на вечарыне пройдзе прагляд мультфільмаў маладых аніматараў, выстава карцін і жывая музыка ад «Сонечнага Сахаліну».

 

У праграме імпрэзы:

  • Выстава карцiн мастачкi Волi Крывец «У сьвеце…»
  • Прагляд мультфільмаў маладых аніматараў: Яўгеніі Пархімовіч, Марыяны Леанард, Сіліч Сьвятланы і Волі Кузьміч
  • Чэмпіянат Менску па гульні «Камень, нажніцы, папера». Папярэдні запіс на гульню па тэлефоне 850-73-27, а таксама «http://vkontakte.ru/topic-8990405_21658086» у суполцы «Вежа міру», склад удзельнікаў абмежаваны!
  • Рок-гурт «Сонечны Сахалін»

Пажаданыя колеры ў адзеньні: чырвоны, аранжавы, жоўты і зялёны… :)

Пачатак вечарыны 9 кастрычніка ў 19.00. Уваходныя квіткі можна набыць непасрэдна перад мерапрыемствам. Кошт — 2000. Менск, вул. М.Багдановіча 7 «А» (Траецкае прадмесьце). Тэлефоны для даведак: 8 (017) 334-42-69, 8 (029) 850-73-27 e-mail: maksimbagdanovich@rambler.ru.

01:00, 01/10/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1431 seconds.