Вэнэсуэльскія студэнты праз галадоўку дамагліся выкананьня сваіх патрабаваньняў

У выніку дзевяцідзённай галадоўкі ў Каракасе больш за 150 студэнтаў дамагліся пачатку афіцыйнага расьсьледаваньня перасьледу апазыцыйных палітыкаў у Вэнэсуэле. Для дэманстрацыі рашучасьці студэнтам спатрэбілася захапіць хол міжнароднай арганізацыі і заняцца зашыўкай уласных ратоў.

Акцыя пачалася з таго, што 10 студэнтаў захапілі хол прадстаўніцтва Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаў (OEA) у Каракасе, перадае AP. Яны адмовіліся есьці і вырашылі спажываць толькі ваду да таго моманту, пакуль камісія OEA па правах чалавека не распачне расьсьледаваньне ў Вэнэсуэле.

Хутка да студэнтаў далучыліся каля 140 новых удзельнікаў. Патрабаваньні і вядомасьць акцыі павялічыліся. Тэлевізійныя каналы і радыё распачалі прамыя трасляцыі з акцыі.

 

Некаторыя студэнты зашывалі раты, некаторым спатрэбілася мэдыцынская дапамога. Акцыя скончылася на дзевяты дзень, пасьля таго, як дэлегацыя студэнтаў была запрошаная ў галоўны офіс OEA у Вашынгтон.

 

Па словах студэнтаў, каля 40 палітычных апанэнтаў прэзыдэнта Вэнэсуэлы зараз знаходзяцца ў турмах.

Уга Чавес, у адрозьненьні ад свайго беларускага калегі, мае звычку рэагаваць на падобныя падзеі. Гэтым разам у сваім традыцыйным нядзельным радыё шоў Чавес заявіў, што ня верыць, каб студэнты магіл абвяшчаць галадоўкі дзеля яго палітычных канкурэнтаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2075 seconds.