3-га кастрычніка ''Стары Ольса'' у Гальшанскім замку

Гурт «Стары Ольса» у сапраўдным сярэднявечным стылі адсьвяткуе сваё 10-годзьдзе ў Гальшанскім замку. У праграме сьвяткаваньня: рыцарскія забавы і атракцыёны, катаньне на конях, выступы гуртоў «Тэстамэнтум Тэррэ», «Расалія», «Келіх кола» і канешне ж канцэрт «Старога Ольсы». Скончыцца імпрэза файер-шоў і салютам.

Каля тэрыторыі Гальшанскага замка арганізаваны паркінг. Створаныя ўмовы для камфортнага адпачынку — сцэнічная апаратура і асьвятленьне, агароджаная тэрыторыя, продаж квіткоў на ўваходзе, ахова і хуткая дапамога. Будуць працаваць гандлёвыя кропкі — сувэніры, ежа, народныя рамёствы, а таксама восеньскі кірмаш.

Сярод гасьцей урачыстасьці — мастакі і музыкі, прадусары, журналісты, афіцыйныя асобы.

Больш інфы на staryolsa.com.

11:10, 22/09/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1584 seconds.