Белтэлекам заснаваў першы беларускамоўны ІТ-брэнд

Для прасоўваньня лічбавага інтэрактыўнага тэлебачаньня дзяржаўны тэлекамунікацыйны манапаліст Белтэлекам выбраў гандлёвую марку ZALA («зала», то бок заля) з дэвізам «кiруй сваiм тэлебачаньнем». ZALA стаў першым і адзіным поўнасьцю беларускамоўным брэндам у краіне.

«З рэалізацыяй гэтага праекту прыйдзе час і новага гледача, інтэрактыўнага гледача, — перадае словы генэральнага дырэктара Белтэлекаму Канстанціна Цікара onliner.by . — Гэта другі буйны брэнд Белтэлекама пасьля byfly, другі буйны праект».

Усе рэклямныя і прома-матэрыялы новай маркі IP-тэлебачаньня аформленыя на беларускай мове. Аднак глядзець ТБ пакуль толькі можа з рускамоўным мэню.


Генеральны дырэктар Белтэлекаму Канстанцін Цікар распавядае аб новым брэндзе. Фота onliner.by 

Для таго, каб карыстацца інтэрактыўным тэлебачаньнем патрэбны тэлевізар, тэлефонны дрот і дамова з Белтэлекамам. Разам з дамоваю кліент атрымліваем мадэм і спэцыяльную прыстаўку. Па словах прадстаўнікоў Белтэлекаму, ужо зараз рыхтуецца беларускамоўная вэрсія для мэню прыстаўкі, якая забясьпечвае прагляд ТБ.

На сёньняшні дзень сеціўным тэлебачаньнем ад Белтэлекаму па дадзеных прэс-рэлізу карыстаюцца 35 тысяч чалавек, па дадзеных спадара Цікара — 40 тысяч. Дзякуючы новаму брэнду, манапаліст спадзяецца павялічыць гэту лічбу да 50 тысяч чалавек.

Галоўным адрозьненьнем лічбавага тэлебачаньня, якое грунтуецца на тэхналёгіі ад кабэльнага IPTV, — яго інтэрактыўнасьць. IPTV дазваляе глядзець праграмы і тэлеперадачы ў зручны для гледача час і ня быць прывязаным да раскладу эфіру.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0609 seconds.