«Без Билета» выпусьцілі загалоўны сынгл новага альбому «Африка» — пампаваць можна ўжо зараз

1 верасьня на сайце гурта «Без Билета» адбыўся інтэрнэт-рэліз песьні «Африка». Яна будзе даступная для вольнага спампоўваньня да 15 верасьня. Гэта загалоўны сынгл з новага аднайменнага альбому калектыву, які выйдзе ў Беларусі ў пачатку кастрычніка. Адначасова з песьняй на экраны выходзіць відэакліп «Африка» — паглядзець яго можна ўжо зараз.

 

Сынгл «Африка» ўжо запушчаны ў радыёратацыю Беларусі і краін СНД. Рамантызм і танцавальнасьць — характэрная рыса многіх кампазыцый «Без Билета» — у гэтай песьні выходзяць на першы плян. Афрыканская рытм-сэкцыя ў спалучэньні з баянам робяць яе гучаньне ўнікальным. Канцэртныя выкананьні «Афрыкі» нязьменна заканчваюцца сумесным харавым сьпевам з публікай. Нягледзячы на моўны бар’ер, песьня атрымала адабрэньне шматнацыянальнай аўдыторыі фэстывалю «Эўропа Культур» у Парыжы, дзе «Без Билета» выступалі ў ліпені гэтага году.

Жыцьцярадасны відэакліп на песьню «Африка» ўжо можна ўбачыць на ТБ і ў інтэрнэце. Яго рэжысёрам выступіў Матвей Сабураў.

«Мы зрабілі маляўнічае, добрае і вясёлае відэа з прыгодамі, — кажа лідэр „Без Билета“ Віталь Артыст. — Яно стылізаванае пад кліпы 80-90-х гадоў, такія, як раньнія ролікі Manu Chao і Madness. Удзельнікі гурта паўстаюць у кадры ў афрыканскіх татуіроўках і таньчаць таксама не па-нашаму. Кліп прасякнуты любоўю да жыцьця і марамі пра Афрыку, настрой ён дакладна падымае. І ні адзін кракадзіл на здымачнай пляцоўцы не пацярпеў. Уставай, таньчы і сьпявай, дарагі глядач!»

Спампаваць mp3 «Африка» можна з сайту гурта да 15 верасьня.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0575 seconds.