Швэдзкая адукацыя для замежнікаў стане платнай

На гэты момант бясплатная для замежнікаў, швэдзкая адукацыя хутка рызыкуе згубіць такі прывабны статус. Тым ня менш, папулярнасьць швэдзкіх ВНУ хуткімі тэмпамі расьце ў сьвеце. Асабліва сярод нігерыйцаў і пакістанцаў.


Фота Jonathan Hall

Паводле дадзеных Міністэрства адукацыі Швэцыі, праз год урадам краіны будзе разгледжаная прапанова пра ўвядзеньне аплаты за навучаньне для замежных студэнтаў.

Верагодна, што аплата будзе ўведзеная пасьля 2011 года. Аднак гэта не адбудзецца, пакуль не ўсталяваная сярэдняя плата навучаньня ва ўнівэрсытэтах для замежных студэнтаў. Па папярэдніх разьліках, у сярэднім навучаньне ва ўнівэрсытэце абыдзецца замежніку ў 70 000 — 80 000 крон ($9 000 — 10 000) штогод.

Паводле дасьледаваньня, якое было праведзенае швэдзкім Нацыянальным Агенцтвам па вышэйшай адукацыі, трэцяя частка замежных студэнтаў навучаюцца ў швэдзкіх унівэрсытэтах на доктарскую ступень. Напрыклад, колькасьць студэнтаў, якія атрымліваюць ступень доктара філязофіі, павялічылася за апошняе дзесяцігодзьдзе ў два разы.

Больш паловы студэнтаў застаюцца ў Швэцыі пасьля сканчэньня свайго навучаньня. Асноўная частка замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў Швэцыі, прыяжджаюць з Пакістану і Нігерыі. А вось з эўрапейскіх краін, на жаль, у апошні час сталі прыяжджаць менш.

На думку крытыкаў праекту ўводзінаў платы за навучаньне, новыя правілы могуць прывесьці да рэзкага зьніжэньня колькасьці замежных студэнтаў у Швэцыі. Для большасьці студэнтаў аплата за навучаньне стане непераадольнай перашкодай для атрыманьня адукацыі, кажуць яны.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0628 seconds.