Падрыхтоўка да сьвяткаваньня Купальля

Сьвята як абрад. Абрад як намер пераадолець пераломныя пэрыяды ў жыцьці чалавека. Пераломны пэрыяд — летняе сонцастаяньне, пэрыяд адзінства мужчынскага і жаночага — Купальле. Арганізатары запрашаюць далучацца да падрыхтоўкі Купальля, якое адсьвяткуюць 20–21 чэрвеня 2009 году.


Купальле. Аўтар фота: Андрэй Лянкевіч.

«Каб сьвята было абрадам, неабходна разумець сутнасьць рэчаў і падзеяў. Таму для тых, хто жадае глыбей зразумець тое, што адбываецца, будзе праводзіцца шэраг сустрэчаў для падрыхтоўкі да Купальля. Мы будзем шыць адмысловае адзеньне, вывучаць сэнс сымбаляў і дзеяньняў, старацца далучыць традыцыйныя сьвяты да сучаснага жыцьця», — кажуць ініцыятаркі імпрэзы Кацярына і Іна.

Бліжэйшая сустрэча — 26 траўня.

Кантакты: Кацярына (+375 29 677 50 96, e-mail: RadyukKaterina@gmail.com, skype: Ra_Katarina); Іна (+375 29 518 11 61, e-mail: inka-balerinka@mail.ru, skype: inna_boriska).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1696 seconds.