Фотарэпартаж з прэзэнтацыі альбому CherryVata

Новы альбом гурта «CherryVata» пад салодкай назвай «ViaVanilla» прэзэнтаваны ў менскім клюбе «Fabrique».

Гэта ўжо другі студыйны альбом менскага электроннага гурта, творчасьць якога параўноўваюць з Morcheeba і Massive Attack, Groove Armada і Sneaker Pimps. Самі музыкі кажуць, што нічога падобнага ў нашай краіне няма.

Альбом, які пісаўся два гады, на думку музыкаў у большай ступені адпавядае цяперашняму канцэртнаму гучаньню калектыву, у якім важную ролю граюць жывыя інструмэнты — гітара, бас-гітара, флейта, труба і нават часам кантрабас.

Канцэртная прэзэнтацыя кружэлкі аказалася вельмі насычанай. «CherryVata» адыграла два аддзяленьні, у якіх прагучалі і зусім новыя песьні, і ўжо даўно вядомы матэрыял з дэбютнага альбому «Где?!» (2006) і інтэрнэт-сынглу «Rebirth/Горад», які можна спампаваць на сайце гурта.

Яшчэ фотаздымкі з выступу гурта «CherryVata» глядзіце ў фотаблогу Generation.bY

Panda 21:41, 17/05/2009 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0589 seconds.