«Беларуская асацыяцыя журналістаў» абвясьціла пераможцаў «Вольнага слова»

У часе адмысловай урачыстай імпрэзы 4 траўня 9 журналістаў былі абвешчаныя прызёрамі творчага конкурсу БАЖ «Вольнага слова», які ладзіцца ўжо другі год.

Сёлета журы атрымала каля паўсотні журналісцкіх публікацыяў ад 25 аўтараў беларускіх выданьняў, у выніку склала наступны сьпіс пераможцаў.

«Найлепшы інфармацыйны матэрыял»:


  1. Глеб Лабадзенка, «Эльжбета Радзивилл, дочь последнего хозяина Несвижского замка: „Я жила в том крыле замка, которое сровняли с землей“», «Комсомольская правда» в Белоруссии».
  2. Віталіна Грахоўская, «Куба як яна ёсць», «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

  3. Руслан Гарбачоў, «Как я догонял олимпийского чемпиона», «Intex-press».

«Найлепшая аналітычная публікацыя»:


  1. Аляксандра Фядута, «Камедыя выраджэння», «Наша ніва».
  2. Віталь Цыганкоў, «Казус Абрамавай, альбо пусты гранатамёт Кучынскага», радыё «Свабода».

«Найлепшая публікацыя літаратурна-мастацкага жанру ў журналістыцы»:


  1. Сямён Печанко, «Аднагодак БНР», «Наша ніва».
  2. Руслан Гарбачоў, «Николай Головин – директор Барановичского охотничье-рыболовного хозяйства», «Intex-press».
  3. Алесь Гізун, «Калі гісторыя ломіць лёс», «Intex-press».

«Дэбют»:


  1. Пруднікава Вольга, «Артыстам Купалаўскага тэатра няма дзе жыць» «Народная воля».

  2. Тамара Савіч, «Испытано на себе: «Остаться в живых» на прожиточный минимум», «Intex-press».

Як распавёў на цырымоніі старшыня журы Юрась Карманаў, у конкурсе «Вольнае слова» ацэньваліся тэксты без пазначэньня аўтарства. У выніку прэміі атрымалі і маладыя журналісты, і журналісты з багатым досьведам, прадстаўнікі рэгіянальных і сталічных выданьняў.

Адначасова з уручэньнем узнагародаў конкурсу «Вольнае слова» 4 траўня БАЖ адзначыў пераможцаў конкурсу, які ладзіўся ў межах медыя-кампаніі «Журналісты за гістарычную спадчыну».

Напрыканцы  імпрэзы гурт Rahis сыграў некалькі кампазыцый.

vojur 09:56, 05/05/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0645 seconds.