Глянцавы часопіс Maxim сыходзіць у Інтэрнэт

Адзін з самых папулярных у сьвеце глянцавых мужчынскіх часопісаў брытанцы змогуць чытаць толькі онлайн. Альбо падпісвацца на яго заакіянскае выданьне.

У чэрвені выйдзе апошні брытанскі нумар знакамітага мужчынскага часопісу Maxim. Пра гэта абвясьціла кампанія-выдавец часопісу Dennis Publishin.

Maxim, які на працягу 14 год быў адным з сынонімаў буму глянцавых выданьняў, больш не пацешыць вока жыхароў туманнага альбіёну фотасэсіямі з загарэлымі прыгажунямі. Выдавец адмаўляецца ад распаўсюду папяровай вэрсіі і 23 красавіка выйдзе яго апошні нумар у Вялікабрытаніі.


Вокладка аднаго з апошніх нумароў Maxim

«Maxim застаецца найбольш пасьпяховым у продажы мужчынскім глянцавым часопісам, але Dennis Publishing мусіць рухацца і разумець, што яго будучае ў Вялікабрытаніі ў Інтэрнэце», — кажа выканаўчы дырэктар выдавецкай кампаніі Джэймс Тай (James Tye).

Між тым, кампанія прапануе ўсім фанатам папяровага выданьня падпісвацца на амэрыканскае выданьне Maxim, якое будзе выдавацца офлайн.

Апошнія гады справы часопісы імкліва пагаршаліся. Яшчэ ў 2000 годзе, лепшым у гісторыя выданьня, Maxim меў наклад 328 000 копій і займаў трэцюю па папулярнасьці пазыцыю на рынку мужчынскіх часопісаў.

Але з тых часоў наклад скараціўся да 45 951 копій, што і вымусіла выдаўца задумацца пра далейшы лёс выданьня.

Гэта падзея ня ёсьць выключэньнем з агульнай тэндэнцыі зьніжэньня накладаў часопісаў для мужчын. Адныя, як Maxim і калісьці папулярны ў Брытаніі Arena, сыходзяць з рынку папяровых выданьняў, іншыя ж губляюць наклады ў сотні тысяч копій.

Паводле guardian.co.uk

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.