Навукоўцы: сёстры станоўча ўплываюць на сем’і

Аказваецца, людзі, якія гадаваліся з сёстрамі, болей аптымістычныя, амбіцыйныя і прыстасаваныя да жыцьця ў параўнаньні з аднагодкамі, якія расьлі толькі з братамі ці зьяўляюцца адзіным дзіцём у сям’і. Такія вынікі дасьледаваньня 571 сям’і.

Да такіх высноваў прыйшлі навукоўцы з De Montfort University і ўнівэрсытэту Ulster. Як сьцьвярджаюць дасьледнікі, наяўнасьць сястры добра паўплывала як на хлопчыкаў, так і на дзяўчат. У дарослым узросьце яны больш выносьлівыя, лепей спраўляюцца са стрэсамі і маюць болей сяброў, чым у аднагодак без сясьцёр.

Высьветлілася таксама, што наагул сем’і, дзе сярод дзяцей ёсьць дзяўчынкі, болей ураўнаважаныя і нават у выпадку канфліктаў ці разводаў узровень стрэсу ніжэйшы.

Цяпер навукоўцы вырашылі шчыльней узяцца за вывучэньне «фэномэну сястрычак», каб дакладней высьветліць, у чым менавіта заключаецца станоўчы ўплыў дзяўчат на сем’і.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1624 seconds.