Названыя самыя папулярныя ў сьвеце пісьменьнікі 2008 году

На першай прыступцы доктар з Афганістану Халед Хасэйні (Khaled Hosseini) — аўтар «Бягучага за ветрам» і «Тысячаў зьзяючых сонцаў». 43-гадовы Халед часьцей іншых пісьменьнікаў у 2008 годзе займаў першыя радкі штомесяцовых кніжных рэйтынгаў у дзевяці краінах сьвету: Францыі, Нямеччыне, Італіі, Нідэрляндах, Кітаі, Гішпаніі, Швэцыі, Вялікабрытаніі і ЗША.


Халед Хасэйні. Выява з daylife.com.

Пра рэйтынг піша Guardian. Другая пазыцыя па папулярнасьці ў швэдзкага пісьменьніка, актыўнага ўдзельніка анты-расісцкіх кампаніяў Стыга Ларсана (Stieg Larsson), які памёр у 2004 годзе. Ягоныя дэтэктывы былі апублікаваныя ўжо пасьля ягонай сьмерці.

На трэцім месцы Кен Фолет (Ken Follett), чые трылеры апынуліся настолькі папулярнымі ў Гішпаніі, што ў мінулым годзе пісьменьніку паставілі там помнік.

Дваццатка самых папулярных у сьвеце пісьменьнікаў у 2008 годзе выглядае так:

  • 1 Khaled Hosseini
  • 2 Stieg Larsson
  • 3 Ken Follett
  • 4 Stephenie Meyer
  • 5 Muriel Barbery
  • 6 Carlos Ruiz Zafón
  • 7 Anna Gavalda
  • 8 John Grisham
  • 9 JK Rowling
  • 10 Henning Mankell
  • 11 Alan Bennett
  • 12 Jodi Picoult
  • 13 Christopher Paolini
  • 14 David Baldacci
  • 15 Nicholas Sparks
  • 16 Elizabeth George
  • 17 Lauren Weisberger
  • 18 Michael Connelly
  • 19 Patricia D Cornwell
  • 20 Paulo Coelho
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1143 seconds.