Моладзь у Францыі будзе хадзіць у музэі бясплатна

Новаўвядзеньне мусіць уступіць у сілу ўжо з красавіка 2009 году. У сетку ўвойдзе 50 галоўных музэяў Францыі. Таксама людзям ад 18 да 25 год прадставяць бясплатны ўваход для наведваньня гістарычных помнікаў: Трыюмфальная арка, Вэрсаль, Фантэнбло і іншыя.


Нотр-дамская царква ў цэнтры Вэрсалю. Выява: en.wikipedia.org.

Пра заяву прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі піша Le Monde. На думку Сарказі, новаўвядзеньне дапаможа моладзі актыўней спрычыніцца да культурных здабыткаў. Зь іншага боку, для музэяў гэта вялікія страты, таму францускі ўрад плянуе асыгнаваць дадаткова 100 мільёнаў эўра на падтрыманьне культурнай спадчыны.

Пакуль невядома, ці распаўсюдзіцца гэтая мера і на замежнікаў, але разглядаецца і такая магчымасьць. На сёньня права бясплатнага наведваньня музэяў маюць маладыя людзі ва ўзросьце да 18 год.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2079 seconds.