Трэба дапамагчы Рыгору Барадуліну!

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін у лякарні, а фінансавае становішча Дзядзькі Рыгора, скажам так, не найлепшае. Жыве Народны паэт на сьціплую пэнсію, а таму чакаць дапамогі зусім няма адкуль. За кнігі, якія выходзяць у Рыгора Барадуліна, выдавецтва расплочваецца з аўтарам не грашыма, а асобнікамі, якія дзесяткамі ляжаць дома ў паэта.

Сябры й прыхільнікі паэта прапануюць дабрачынную акцыю па продажы кніг, грошы зь якіх пойдуць на лекаваньне Рыгора Барадуліна.


Каб падтрымаць паэта, вырашана троху разгрузіць кватэру Барадуліна, а заадно папоўніць бібліятэкі чытачоў каштоўнымі кніжкамі з аўтографам Народнага паэта.

Сёньня да продажу выстаўлены адзін лот:

  • «Дажыць да зялёнай травы… Ліставанне і аўтографы Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960–2003)»
  • Укладаньне Сяргея Шапрана.
  • Мяккая вокладка, 259 старонак, багата рэдкіх фотаздымкаў, аўтографы вершаў і лістоў.

Пачатковая цана — 12 тысяч рублёў (для тых, у каго болей няма). Калі хто можа ахвяраваць 20 тысяч і больш — вітаецца.

Усе кнігі Рыгор Барадулін падпіша пэрсанальна.

Кнігі замаўляць на электронную адрэсу labadzenka@gmail.com.

Пазначыць: колькасьць асобнікаў, памер ахвяраваньня, каму падпісаць, кантактны тэлефон.

Усе грошы ад продажу будуць перададзеныя Рыгору Барадуліну.

21:00, 27/10/08
Глеб Лабадзенка
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

tarka у 22:22, 27.10.08 #

Абавязкова патрэбна падтрымаць ініцыятыву. І кнігі з радасьцю набуду. Гэта самае малое, як можна падтрымаць Барадуліна, таму веру ў неабыякавасьць.


kvasir у 01:44, 28.10.08 #

Zausiody pryemna padtrymac' charoszych liudziej. A kali charoszyja liudzi u niaprostym stanowiszczy (nazhal' usio byvae u zhycci) - to padtrymac' biasspreczna nieabchodna.


Taha_ у 15:15, 29.10.08 #

a u Polshchy nelga nabyc??emmm...z Polshchy...


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.3771 seconds.