Купляйце беларускае: геаграфічны лікбез з пачаткам у Клецку
Цяжка ўявіць сабе сытуацыю, калі мы не арыентуемся ва ўласнай хаце. Гэта ў гасьцёх мы можам удакладняць месца дысьлякацыі прыбіральні. А ў сваёй кватэры мы цьвёрда ведаем, у якім баку гаўбец, у якім гасьціная, а дзе разьмясьцілася лядоўня. Чаму ж тады мы ведаем, што ў Эгіпце піраміды, у Афінах Акропаль, а ў Амстэрдаме Раён Чырвоных Ліхтароў, але нават не здагадваемся, якім цудоўным архітэктурным смакоцьцем валодаюць Валожын або Капыль?
Мы бывалі ў Эўропе, Афрыцы і Амэрыцы, бачылі шмат і ўсякае. Ды толькі зараз зразумелі, што нічога ня ведаем пра краіну, у якой жывем. Мы абмежаваліся павярхоўнымі ўяўленьнямі і стандартным турыстычным наборам «Нясьвіж-
Жаданьне пабываць ва ўсіх беларускіх мястэчках, адчуць іх настрой, акунуцца ў мясцовы калярыт нарадзіла спантаннае, але сьвядомае рашэньне — едзем! Кожны вольны дзень прысьвячаем новым адкрыцьцям, а з дапамогаю фота спрабуем данесьці свае ўражаньні і да вас.
Частка першая. Клецак
Што мы ведалі пра Клецак (Клецк) да нашай вандроўкі? Амаль нічога — там вырабляюць «Клецкую крыначку» і безьліч гатункаў «чарніла». Яшчэ там месьціцца Клецкая хабза —
Першае ўражаньне ад Клецка — прыемна, гасьцінна і з душою. Праўда, упрыгожаньне і азеляненьне клецкіх вулачак — спрэчныя густы мясцовых камунальнікаў. Сьмецьце ў горадзе, аб’ект стратэгічна важны, ахоўваецца дзяржавай. Вось чаму на клецкіх вуліцах неверагодная чысьціня, а сьмецьцевыя бакі выглядаюць вось так.
Адна зь мясцовых гістарычных пабудоваў — вайсковыя кашары. Усяго тры карпусы з цэнтральнай, правай і левай каменнымі брамамі. Будаваліся яны ў
Гэта левая брама. З абодвух бакоў да яе ціснуцца жылыя забудовы.
Аднак мы зусім не чакалі, што яна жылая і ўяўляе сабой звычайны пад’езд. Відовішча нечаканае, крыху жудаснае, але чароўнае.
Правая брама не жылая. На ейных сьценах сьляды палымяных прызнаньняў у каханьні і іншы наскальны жывапіс. На здымку бачны дзіўны кантраст даўніны і нядаўняй сучаснасьці.
Вуліцы горада ня толькі чыстыя, але і пустыя. Для восеньскай сонечнай нядзелі людзей катастрафічна мала. Наглядзеўшыся на клецкія вітрыны, мы для сябе вырашылі: частка мясцовага насельніцтва зьехала гандляваць, а іншыя сядзяць па хатах — вараць самагон альбо пякуць бліны:)
Вітрыны Клецка — размова асобная. Часам карысна разглядаць іх — можна наткнуцца на вельмі цікавыя рэчы. Вашай увазе наступны паэтычны шэдэўр — вынік творчасьці крэатыўнага аддзела Клецкага РАУСа.
Яшчэ адзін помнік гісторыі — царква Васкрасенская. Нетыповы для царквы фасад тлумачыцца проста — раней гэта быў Дабравешчанскі касьцёл дамініканскага кляштара.
Пабудаваны ў
На фасадзе царквы шыльда «Ахоўваецца дзяржавай». А хто здолее забясьпечыць ахову ад аховы дзяржавы?
Увогуле, тэма эўрапакетаў, як кажуць, «раскрыта» ва ўсім горадзе.
А гэта з шэрагу архітэктурнага
Ад Траецкага фарнага касьцёла сярэдзіны XVI ст., на жаль, застаўся толькі фрагмэнт заходняй сьцяны. Але ў
«Голас народу яскравы і годны, памаранчовы ці васільковы,» — заяўляе лірычны герой Лявона Вольскага ў адной зь песьняў N.R.M. У Клецку гэту думку падзяляюць — лепяць выбарчы плякат на «васільковую» вітрыну (вось ён — эфэкт схаванай рэклямы!) і фарбуюць сваё жытло ў яркі орандж.
У трох карпусах шпіталя 1909 г. зараз месьціцца клецкая служба ЖКГ.
А гэта мадэльны транспартны шэраг клецкага ЖКГ:)
І на закуску —